Herb

Радкі пра вызваліцеляў


АЛАБЯРДЫЕЎ АхметВаяваў у складзе 73-й стралковай дывізіі 48-й арміі, якая са студзеня 1944 г. займала лінію абароны Жлобін—Праскурні.
21 лютага ў раёне в. Праскурні ў час наступления праціўніка даставіў на перадавую  роту, якой камандаваў Дземчанка, 5 каробак з патронамі і замяніў загінуўшага наводчыка. Знішчыў больш за 20 варожых салдат. За гэты бой узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені. За баі на беларускай зямлі атрымаў ордэн Славы 2-й ступені, потым 3-й ступені. Прымаў удзел у парадзе Перамогі.

БЯРОЗКІН Мацвей Акімавіч. Нарадзіўся ў 1896 г. ў Екацярынбургу. У гады 1-й сусветнай вайны быў салдатам царскай арміі, прымаў удзел у грамадзянскай і савецка-фінляндскай войнах. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У канцы 1943 г. камандзір стралковай роты 73-й стралковай дывізіі. Гэта быў сталы паважаны чалавек, які меў вялікі вопыт баявых дзеянняў і быў старэйшы па ўзросту за многіх камандзіраў. Вызначыўся ў наступальных баях каля Стрэшына, вёсак Затон і Праскурні, а раней пры фарсіраванні Бярэзіны і ачышчэнні ад ворага левабярэжжа Дняпра. Узнагароджаны 6 ордэнамі, у т.л. ордэнамі Чырвонай Зоркі і Чырвонага Сцяга за мужнасць і адвагу ў баях на жлобінскай зямлі і вызваленне Жлобіна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


ГАРБАТКО Іван Іосіфавіч. Нарадзіўся ў 1923 г. У Вялікую Айчынную вайну на фронце. У складзе 260-й Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава Ковельскай стралковай дывізіі 1-га Беларускага фронту прымаў удзел у вызваленні Добрушскага, Буда-Кашалёўскага, Жлобінскага і іншых раёнаў. Жыве ў г. Херсон.

ДАЛГОЎ Аляксей Іосіфавіч. Нарадзіўся ў г. Каршы (Узбекістан). 3 1940 г. ў арміі. Служыў у Беларусі. У бой з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ўступіў у першы дзень вайны. За час баёў пад Жлобінам старшы сяржант А.І.Далгоў з байцамі знішчыў звыш 30 ворагаў і быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені. У снежні 1943 г. каля г.п. Стрэшын група байцоў пад камандаваннем памочніка камандзіра ўзвода 73-й стралковай дывізіі А.І.Далгова захапіла 7 палонных. Узнагароджаны медалём «За адвагу». Потым былі баі каля в. Праскурні. Загінуў на тэрыторыі Польшчы.

ЖУЙКОЎ Мікалай Пятровіч. Нарадзіўся ў 1922 г. ў пас. Ялоўскі Ярскага раёна Удмурціі. На фронце з красавіка 1943 г. 1.3.1944 г. асобнаму кулямётна-артылерыйскаму батальёну пад камандаваннем лейтэнанта М.П.Жуйкова была пастаўлена задача авалодаць апорным пунктам праціўніка — вышынёй каля вёскі Мормаль. Пасля артпадрыхтоўкі батальён авалодаў першай лініяй абароны ворага, але далейшы яго рух наперад спыніў кулямётны агонь з дзота. Цяжка паранены, М.П.Жуйкоў дапоўз да дзота і кі- нуў 2 гранаты, але агонь працягваўся. Сабраўшы апошнія сілы, камандзір кінуўся грудзьмі на амбразуру дзота. Гераічная смерць камандзіра падняла байцоў у атаку. Тады старшы сяржант П.М.Мазілін паўтарыў подзвіг свайго камандзіра. Натхнёныя гэтымі подзвігамі, байцы зноў кінуліся ў атаку і авалодалі вышынёй, нанёсшы праціўніку вялікія страты. Пасмяротна М.П.Жуйкоў узнагароджаны ордэнам Леніна. Імем М.П.Жуйкова названа вуліца ў в. Мормаль.

ІСАЧАНКА Аляксандр Лаўрэнавіч. Падрыўнік, разведчык і адначасова сакратар Гомельскага падпольнага гаркома ЛКСМБ. Нарадзіўся 14.3.1919 г. ў в. Хоўхла Буда-Кашалёўскага раёна. У жніўні 1941 г. ён стаў у шэрагі народных мсціўцаў і неаднойчы выходзіў на чыгунку Жлобін—Гомель. Пры падрыхтоўцы дыверсіі 7 кастрычніка 1942 г. каля в. Завад загінуў пры ўзрыве снарада, з якога выплаўляўся тол. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Леніна і Залатой Зоркай Героя Савецкага Саюза.

КУЛЯШОЎ Сяргей Аляксандравіч. Старшы лейтэнант. У гады Вялікай Айчыннай вайны з'яўляўся намеснікам камандзіра эскадрыллі 196-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі, якая прымала ўдзел у вызваленні Жлобіна ў 1944 г. і атрымала назву «Жлобін ская». Пазней яму было присвоена званне Героя Савецкага Саюза. Храбры воін неаднаразова вызначаўся ў баях, наносіу моцныя ўдары па ворагу на дняпроўскіх берагах.

ЛАЗЕНКА Іван Аркадзевіч.  Нарадзіўся  22.4.1917 г. ў с. Каўтуноўка Прылуцкага раёна Чарнігаўскай вобл. Разам з іншымі лётчыкамі. пракладваў шлях наземным войскам, якія імкнуліся да Жлобіна. 15.12.1943 г вёу разведку і загінуў у паветраным баі. 
Пахаваны ў в. Скепня. Пасмяротна прысвоена зваганне Героя Савецкага Саюза.

ЛАЦКОЎ Мікалай Сяргеевіч. Нарадзіўся  17.1.1917 г. ў г. Аткарск Саратаўскай вобл.  29.11.1943 г. група самалётаў, якую  вёў камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка М.С.Лацкоў на чыгуначным вузле знішчыла паравоз і каля 30 вагонаў з ваеннымі грузамі, зрабіла значныя пашкоджанні  пуцей і збудаванняў. У паветраным баі ў небе Жлобіна адважны камандзір асабіста збіў фашысцкі самалёт і адзін у складзе групы.

МАЗІЛІН Піліп Мікалаевіч. Нарадзіўся ў 1894 г. ў в. Дзмітрыеўка Аксубаеўскага р-на  (Татарстан). На фронце з красавіка  1942 г., камандзір разліку станковага кулямёта асобнага кулямётна-артылерыйскага батальёна, старшы сяржант. Загінуў пры вызваленні  вёскі Мормаль. Паўтарыў подзвіг свайго камандзіра М.П.Жуйкова — закрыў грудзьмі амбразуру варожага дзота. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Леніна.

Імем П.М.Мазіліна названа вуліца ў в. Мормаль, дзе пастаўлены помнік П.М.Мазіліну і М.П.Жуйкову. На месцы бою пастаўлены памятны знак.

МАРТЫНАЎ Майсей Мікітавіч. Нарадзіўся 23.2.1909 г. ў Кіеве. 25.6.1944 г. кулямётны ўзвод пад яго камандаваннем прарваў абарону праціўніка каля в. Замен-Рыння, захапіў тры лініі траншэй ворага, адбіў 7 контр¬атак гітлераўцаў.

МАРУШЧАНКА Міхаіл Радзівонавіч. Нарадзіўся 3.3.1924 г. ў пас. Нефцягорск Краснадарскага краю. Скончыў Краснадарскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. 3 1943 г. на фронце, малодшы лейтэнант, лётчык 517-га знішчальнага авіяпалка 282-й знішчальнай авіядывізіі 16-й паветранай арміі. Загінуў 30.11.1943 г.

Амаль 36 гадоў беларуская зямля хавала пра яго тайну. Увесь гэты час шукалі яго магілу родзічы. Дапамог выпадак. Летам 1978 г. следапыты атрада РВС «Пошук» (разведчыкі ваеннай славы) Гомельскага ГПТВ-56 імя П.Я.Галавачова сумесна з навуковымі супрацоўнікамі Гомельскага абласнога краязнаўчага музея рабілі экспедыцыю ў Жлобінскі раён. У іх задачу ўваходзіла выяўленне месц гібелі экіпажаў савецкіх самалётаў. Адно з такіх месц паказаў старажыл в. Аляксандраўка Майскага сельсавета Ф.Ц.Кузьмін. Яно знаходзіцца непадалёку ад Дняпра. Следапыты былі здзіўлены, калі Фёдар Цімафеевіч назваў і прозвішча лётчыка — Марушчанка. Высветлілася, што неўзабаве пасля заканчэння вайны на месцы падзення самалёта былі падабраны лісткі камсамольскага білета і пасведчанне асобы. 3 іх даведаліся прозвішча лётчыка.

У канцы верасня 1979 г. ў Жлобіне адбылася ўрачыста-жалобная цырымонія перапахавання астанкаў загінуўшага лётчыка М.Р.Марушчанкі. Урна з прахам пахавана на брацкіх могілках. На мемарыяльнай пліце залатымі літарамі напісана: «Малодшы лейтэ¬нант Марушчанка Міхаіл Радзівонавіч. 1924—1943 гг.».

МАСІК Пётр Ісакавіч. У Вялікую Айчынную вайну на фронце, падпалкоўнік, камандзір 4-га Жлобінскага матарызаванага пантонна-маставога палка. За ўдзел у вызваленні Жлобіна полк пад яго камандаваннем атрымаў найменне «Жлобінскі». Пасля службы ў арміі жыў у г. Бендэры (Малдова). 24.6.1969 г. прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Жлобіна. Памёр у 1993 г.

МЯРКУР'ЕЎ В.А. Камандуючы артылерыйскай 399-й стралковай дывізіі. Нарадзіўся на Урале. Вызначыўся ў баях за вёскі Верхняя Алба, Шыхаў, Праскурні, Саланое, г.п. Стрэшын. За ўмелую арганізацыю баявых дзеянняў падначаленых у час прарыву абароны праціўніка пры вызваленні Жлобіна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

ПАСАР Аляксандр Падаліевіч. Нарадзіўся 13.1.1922 г. ў с. Курун Нанайскага раёна Хабараўскага краю. 22.6.1944 г. старшы сяржант А.П.ІІасар з групай байцоў пераправіўся цераз Дняпро з мэтай разведаць пярэдні край праціўніка. У баі адважныя разведчыкі знішчылі 11 гітлераўцаў і захапілі «языка», даставілі камандаванню неабходныя каштоўныя звесткі.

СЕЙТВЕЛІЕЎ Сейтнафе. Нарадзіўся 29.5.1919 г. ў в. Таў-Кіпчак Сімферопальскага раёна (Крым). У арміі з 1939 г., гвардыі сяржант, камандзір гарматы знішчальнай супрацьтанкавай батарэі. У чэрвені 1944 г. ў час прарыву варожай абароны ўмела арганізаваў дзеянні падначаленых, што садзейнічала вызваленню Жлобіна.

НАЗАРАНКА Вадзім Андрэевіч. Нарадзіўся ў 1923 г. ў Варонежы. Скончыў Краснадарскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. У Вялікую Айчынную вайну на фронце, лейтэнант, старшы лётчык 519-га знішчальнага авіяпалка 283-й знішчальнай авіядывізіі 16-й паветранай арміі. Загінуў 21.2.1944 г.

37 гадоў лічыўся В.А.Назаранка без вестак прапаўшым. I ўсе гэтыя гады прыдняпроўскі луг захоўваў пра яго тайну. У ліпені 1984 г. супрацоўнікі Гомельскага абласнога краязнаўчага музея разам з навучэнцамі Жлобінскага прафтэхвучылішча механізацыі непадалёку ад в. Чацвярня праводзілі раскопкі на месцы падзення падбітага ў гады вайны самалёта. 3 балотнага грунту былі выцягнуты абломкі франтавога знішчальніка, астанкі лётчыка, яго дакументы і асабістыя рэчы.

31.10.1984 г. ў Жлобіне адбылася ўрачыста-жалобная цырымонія перапахавання астанкаў лётчыка В.А.Назаранкі. На мемарыяльнай пліце залатымі літарамі напісана: «Старшы лётчык лейтэнант Вадзім Назаранка. 1923—1944 гг.».

ПАБЯДЗІНСКІ Сяргей Цімафеевіч. У Чырвонай Арміі з 1934 г. 3 1941 г. на фронце, капітан, камандзір 508-га асобнага куля мётна-артылерыйскага батальёна 115-га ўмацаванага раёна. Удзельнічаў у Сталінградскай і Курскай бітвах, у вызваленні Жлобіншчыны. Да 1954 г. ў арміі, служыў у Калініградскай вобласці, потым на Курыльскіх астравах. 3 1983 г. жыў у Жлобіне. Памёр у 1998 г.

ПАНЧАНКА Мікалай Іванавіч. Нарадзіўся ў 1918 г. ў г. Майкоп Краснадарскага краю. 3 1938 г. ў Чырвонай Арміі. Скончыў Падольскае артылерыйскае вучылішча. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны. У Вялікую Айчынную вайну на фронце. Удзельнічаў у абароне Тулы, Масквы, прымаў удзел  у вызваленні Жлобіншчыны. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі,  Айчыннай вайны  1-й ступені. Жыве ў Жлобіне

ПІЧУГІН Фёдар Піліпавіч. Нарадзіўся 22.4.1891 г. ў в. Вадап'янаўка Варонежскай  вобласці. 3 1914 г. ў арміі. У 1928г. здаў экстэрнам экзамены за курс ваеннай школы рабоча-сялянскай Чырвонай Aрміj, яшчэ праз  год скончыў вышэйшыя стралковыя курсы «Выстрал». У Вялікую Айчынную вайну на  фронце, генерал-маёр, узначальваў 115 Жлобінскі ўмацаваны раён. У ходзе Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі ў лютым 1944 г. раён ліквідаваў існаваўшы на левабярэжжы Дняпра плацдарм гітлераўцаў. Вызваліў в. Майскае і суседнія населеныя пункты. За ўдзел  у  вызваленні Жлобіна 115-ы ўмацаваны раён 48-й арміі (камендант Ф.П.Пічугін) атрымаў найменне «Жлобінскі». Жыў у Варонежы. Званне ганаровагі Жлобіна прысвоена 24.6.1 969 г. Памёр 22.12.1972 г.

РАМАНЕНКА Пракоп Логвінавіч. Нарадзіўся 25.2.1897 г. на хут. Раманенкі Руменскага раёна Сумскай вобласці. Скончыў ваенную акадэмію імя Фрунзе (1933), Генштаба (1948) . У арміі з 1914 г., у Чырвонай Арміі з 1918 г. Удзельнік 1-й сусветнай, грамадзянскай, савецка-фінляндскай воёнаў. У Вялікую Айчынную вайну з 1942 на Заходнім ,Бранскім, Паўднёва-Заходнім, 1-м Беларускім франтах, камандуючы арміямі, намеснік  камандуючага фронтам. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў. У час вызвалення Беларусі камандуючы 48-й  арміяй, якая ўдзельнічала ў Гомельска-Рэчыцкай, Калінкавіцка-Мазырскай, Рагачоўска-Жлобінскай, Бабруйскай, Люблінска-Брэсцкай апірацыях. У 1945—47 гг. камандуючы Усходне- Сібірскай ваеннай акругі. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 2 ордэнамі Суворава, 1-й ступені, 2 ордэнамі Кутузава 1-й ступені, 3 ордэнамі  Чырвонага Сцяга, медалямі, ордэнамі замежных краін. Памёр 10.3.1949г.

СІРЫЧЭНКА Мікалай Трафімавіч. Нарадзіўся  9.12.1921 г. ў с. Мандрава Валуйскага раёна Белгародскай вобласці. 5.12.1943 г. знішчальна-супрацьтанкавая батарэя старшага лейтэнанта М.Т.Сірычэнкі ў баі каля в. Дабрагошча знішчыла 4 агнявыя кропкі праціўніка і амаль узвод гітлераўцаў, што дало  магчымасць стралковаму палку пераправіцца цераз балота і штурмаваць вышынюю. Адбіваючы контратаку, батарэя знішчыла две самаходныя гарматы і больш за 60 гітлераўцаў. 

6.12.1943 г., калі праціўнік пацясніў савецкія падраздзяленні, батарэя засталася на пазіцыі і адбіла контратаку, знішчыўшы каля 200 гітлераўцаў. Будучы параненым, адважны камандзір батарэі не пакінуў поле бою.

16.5.1944 г. М.Т.Сірычэнку прысвоена зван¬ие Героя Савецкага Саюза.

ЦЕМІРГАЛЕЕЎ Курбан, разведчык. Ваяваў у складзе 115-га ўмацаванага раёна. Поўны кавалер ордэна Славы. Вызначыўся ў баях каля Жлобіна на Дняпры.

ШЫЛКОЎ Анфілофій Пятровіч. Нарадзіўся 14.3.1917 г. ў с. Турушава Ісецкага ра¬ёна Цюменскай вобласці. 8.12.1943 г. ў баі за в. Дабрагошча старшы сяржант А.П.Шылкоў замяніў параненага камандзіра батарэі М.Т.Сірычэнку, арганізаваў кругавую абарону, утрымаў рубеж і нанёс праціўніку значны ўрон. 16.5.1944 г. А.П.Шылкову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

ШМАРЫН Фёдар Сяргеевіч. Нарадзіўся ў 1920 г. ў Мурашынскім раёне Кіраўскай вобласці. Гвардыі малодшы лейтэнант лётчык Ф.С.Шмарын пачаў свой баявы шлях у баях пад Жлобінам у лютым 1944 г. Першы вылет адбыўся 22 лютага ў ролі вядомага ў саставе 6 самалётаў ІЛ-2. Лётчыкам была пастаўлена задача знішчыць падыходзячыя рэзервы праціўніка ў раёне станцый Чырвоны Бераг і Тошчыца. Нягледзячы на моцнае супрацьдзеянне зенітнай артылерыі, малады лётчык, які першы раз сустрэўся з ворагам, падавіў агонь батарэі і з трох заходаў знішчыў аўтамашыну, адну павозку, больш за 10 салдат праціўніка. У Жлобінскай аперацыі ён зрабіў 12 паспяховых баявых вылетаў, пры гэтым знішчыў вялікую колькасць тэхнікі і жывой сілы ворага.

Першую баявую ўзнагароду — ордэн Чырвонай Зоркі — ён атрымаў за баі пад Жлобінам, да канца вайны стаў Героем Са¬вецкага Саюза. Зрабіў 114 баявых вылетаў, з якіх 19 разоў вадзіў сам групы ў бой, удзель нічаў у 9 паветраных баях.

Героі Савецкага Саюза і поўны кавалер ордэна Славы

АНІШЧАНКА Сяргей Пятровіч. Герой Савецкага Саюза (24.3.1945). Нарадзіўся 20.4.1923 г. ў в. Сцяпы Жлобінскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну партызанскі сувязны атрада «Жалязняк». 3 восені 1943 г. ў Чырвонай Арміі. Вызначыўся 24—25.6.1944 г. ў час прарыву абароны ворага і фарсіравання р. Друць каля в. Каласы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Пад моцным агнём праціўніка С.П.Анішчанка з групай байцоў пераправіўся цераз раку, наблізіўся да варожай траншэі, закідаў яе гранатамі і захапіў плацдарм. Знішчыў разлік станковага кулямёта, 20 гітлераўцаў, 12 узяў у палон. Загінуў 31.7.1944 г. ў баі за вызваленне Польшчы. Пахаваны ў в. Стрэбня Беластоцкага ваяводства (Польшча). Яго імем названа Шчадрынская сярэдняя школа, дзе ён вучыўся.

БАЖЭНАЎ Анатоль Васілевіч. Герой Савецкага Саюза (20.12.1943). Нарадзіўся 4.6.1920 г. ў с. Дурой Прыаргунскага раёна Чыцінскай вобласці. Пасля сканчэння курсаў трактарыстаў працаваў у калгасе. У Чырвонай Арміі і на фронце з 1942 г. Памочнік камандзіра ўзвода разведкі 270-га гвардзейскага стралковага палка 89-й гвардзейскай стралковай дывізіі 37-й арміі. Ваяваў пад Сталінградам, Бялградам, Харкавам, асабліва вызначыўся сваей храбрасцю ў бітве за Дняпро.

...Перад дывізіяй стаяла задача фарсіраваць Дняпро і захапіць чыг. ст. Пяціхаткі. Выканаць заданне камандавання вызваліся 25 смельчакоў. Ноччу 29.9.1943 г. група разведчыкаў на чале з А.В.Бажэнавым адна з першых пераправілася на правы бераг Дняпра. Праціўнік апамятаўся толькі тады, калі воіны прасачыліся ўжо ў варожыя траншэі. Двое сутак група адбівала шалёныя атакі гітлераўцаў, чым забяспечыла магчымасць пераправы савецкім войска. Націск гвардзейцаў быў настолькі моцным, што фашысты не вытрымалі і пабеглі, пакінуўшы на полі бою 17 загінуўшых, два станковых і тры ручныя кулямёты, адзін мінамёт, 13 аўтаматаў і г.д.

Пасля вайны разам з жонкай Аляксандрай Фёдараўнай, былым франтавым саніструктарам, А.В.Бажэнаў прыехаў у в. Пірэвічы. Уз- нагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, медалямі. Памёр у 1999 г.

БАРТАШОЎ Макар Уласавіч. Герой Савецкага Саюза (14.9.1945). Нарадзіўся 20.9.1909 г. ў Жлобіне. Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу лётчыкаў (1930), Ейскую школу марскіх лётчыкаў (1932). У Чырвонай Арміі з 1929 г. Вызначыўся ў 1945 г. ў час вайны з Японіяй. 3 9 да 17.8.1945 г. марская авіядывізія пад камандаваннем палкоўніка М.У.Барташова наносіла масіраваныя ўдары па часцях Квантунскай арміі ў партах Юкі, Расін, Сейсін, на чыгуначных станцыях, знішчыла 24 караблі і транспарты праціўніка. Загінуў 7.2.1948 г. пры выкананні службовых абавязкаў. Пахаваны ў г. Калінінград. Яго імем названа вуліца ў Жлобіне, на доме № 21 устаноўлена мемарыяльная дошка.

БЫКАЎ Міхаіл Сямёнавіч. Герой Савецкага Саюза (15.5.1946). Нарадзіўся 16.10.1922 г. ў Жлобіне. Скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў (1940) і Вышэйшыя лётна-тактычныя курсы (1952). У Чырвонай Арміі з 1940 г. 3 1941 г. на Заходнім, Бранскім, 1-м і 4-м Украінскім франтах. Камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка капітан М.С.Быкаў зрабіў 174 баявыя вылеты, знішчыў і пашкодзіў 52 варожыя танкі, 200 аўтамашын, 150 павозак з грузам, 40 гармат, 12 самалётаў на аэрадромах, узарваў 12 складоў з боепрыпасамі. Да 1954 г. служыў у Савецкай Арміі, маёр. Жыў у г. Бабруйск. Памёр 30.4.1991 г.

БЯРНАЦКІ Дзмітрый Васільевіч. Герой Савецкага Саюза (27.6.1945). Нарадзіўся 24.7.1912 г. ў г.п. Стрэшын Жлобінскага раёна. Скончыў Арлоўскае пяхотнае вучылішча (1942). У Чырвонай Арміі з 1941 г. 3 1942 г. на Сталінградскім, Данскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Украінскім франтах. Ад'ютант старшы батальёна Дз.В.Бярнацкі вызначыўся пры фарсіраванні Одэра каля г. Брэслаў. Ноччу 21.1.1945 г. з групай байцоў пераправіўся цераз раку і ў рукапашным баі выбіў праціўніка з траншэй, адбіў 5 варожых контратак. Загінуў у баі 23.1.1945.

ВІХНІН Залман Давыдавіч. Герой Савецкага Саюза (16.10.1943). Нарадзіўся ў ліпені 1909 г. ў в.Шчадрын Жлобінскага раёна. У Чырвонай Арміі з 1939 г. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г. У Вялікую Айчынную вайну з лютага 1943 г. на Ленінградскім і Цэнтральным франтах, удзельнік Курскай бітвы. Капітан З.Д.Віхнін вызначыўся ў бітве за Дняпро ў Брагінскім раёне Гомельскай вобл. 25.9.1943 г. на чале групы прыкрыцця фарсіраваў Дняпро і забяспечыў пераправу 2 батальёнаў пяхоты. Загінуў у баі за вызваленне вёсак Бярозкі і Новая Елча Брагінскага раёна Гомельскай вобл. 26.9.1943 г. Пахаваны ў г. Чарнігаў.

КАВАЛЁУ Мікалай Кузьміч. Герой Савецкага Саюза (29.6.1945). Нарадзіўся ў жніўні 1917 г. ў в. Селівонаўка Жлобінскага раёна. Скончыў ваенна-палітычнае вучылішча (1941), курсы «Выстрал» (1943). Працаваў тэхнікам у дэпо ст. Жлобін. У Чырвонай Арміі М.К.Кавалёў з 1938 г. Са жніўня 1941 г. на фронце. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі. Вызначыўся ў баях на тэрыторыі Усходняй Прусіі. 17.3.1945 г. полк пад камандаваннем гвардыі падпалкоўніка М.К.Кавалёва на подступах да в. Ленхефен захапіў 6 гармат, 14 кулямётаў, каля 200 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі. Яго імем названа вуліца ў Жлобіне, устаноўлена мемарыяльная дошка.

КАВАЛЁЎ Мікіта Рыгоравіч. Герой Савецкага Саюза (24.4.1944). Нарадзіўся 20.12.1909 г. ў в. Майскае Жлобінскага раёна. Скончыў Ульянаўскае бранятанкавае вучылішча (1937), Ленінградскую вышэйшую бранятанкавую школу (1953). У Чырвонай Арміі з 1931 г. 3 лістапада 1941 г. на Заходнім, Паўночна-Заходнім, Варонежскім, 1-м і 2-м Украінскім, Забайкальскім франтах. Вызначыўся ў баях пры вызваленні Кіева. 6.11.1943 г. танкавы батальён пад камандаваннем гвардыі маёра М.Р.Кавалёва ў ліку першых уварваўся ў Кіеў і, адбіваючы контратакі  праціўніка, знішчыў 8 танкаў і самаходных гармат, 24 пушкі, 124 кулямёты, 26 аўтамашын, 340 павозак з грузам. Удзельнік савецка-японскай вайны 1945 г. Да 1969 г. ў Савецкай Арміі, палкоўнік. Жыў у Мінску. Памёр 10.5.1978 г.

КАЗЛОЎ Васіль Іванавіч. Дзяржаўны дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Герой Савецкага Саюза (1.9.1942). Нарадзіўся 18.2.1903 г. ў в. Заграддзе (цяпер в. Малевічы) Жлобінскага раёна. Скончыў Камуністычны універсітэт Беларусі (1933). У 1928—40 гг. на савецкай і партыйнай рабоце. 3 1940 г. намеснік старшыні СНК БССР, з сакавіка 1941 г. сакратар Мінскага абкома КП(б)Б. 3 ліпеня 1941 г. 1-ы сакратар Мінскага абкома КП(б)Б і камандзір Мінскага партызанскага злучэння. У 1944—48 гг. 1-ы сакратар Мінскіх абкома і гаркома КП(б)Б. У 1947 г. Старшыня Вярхоўнага Савета, у 1948—67 гг. Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Са¬вета СССР. 3 1949 г. член ЦК КПБ. 3 1956 г. кандыдат у члены, з 1966 г. член ЦК КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1946 г., БССР з 1947 г. Аўтар кніг успамінаў «Людзі асобага складу» (1967), «Верны да канца» (2-е выд., 1973). Памёр 2.12.1967 г. Яго імем названы вуліца і завод у Мінску, вуліцы ў Салігорску і Жлобіне, саўгас і школа ў Жлобінскім р-не; у Салігорску каля школы № 5 пастаўлены помнік; у Мінску на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка, у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны створана экспазіцыя пра героя.

ЛІСНЕУСКІ Віктар Пятровіч. Поўны кавалер ордэна Славы. Нарадзіўся 21.2.1908 г. ў в. Чарцёж Жлобінскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941 г. Камандзір стралковага аддзялення малодшы сяржант В.П.Ліснеўскі вызначыўся пры вызваленні Украіны, Польшчы, у баях на тэрыторыі Германіі: 24.12.1943 г. пад агнём праціўніка ліквідаваў 4 пашкоджанні тэлефоннай лініі; 21.7.1944 г. ў ліку першых фарсіраваў Заходні Буг, акапаўся і адбіваў варожыя контратакі, потым уварваўся ў траншэю праціўніка і закідаў гранатамі кулямётны разлік; 16.4.1945 г. пры прарыве абароны праціўніка каля г. Лебус (Германія) са сваім аддзяленнем захапіў варожыя траншэі, адбіў некалькі контратак. Пасля вайны В.П.Ліснеўскі жыў у г. Дружкоўка Данецкай вобл. Памёр 9.10.1987 г.

РОГАЎ Міхаіл Сафронавіч. Герой Савецкага Саюза (24.3.1945). Нарадзіўся 17.10.1916 г. ў в. Верхняя Алба Жлобінскага раёна. У Чырвонай Арміі з 1939 г. 3 1941 г. на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, 2-м Украінскім франтах. Старшына эскадрона кавалерыйскага палка М.С.Рогаў вызначыўся пры вызваленні Румыніі. 29.8.1944 г. з трыма добраахвотнікамі абышоў умацаваны раён, пераадолеў міннае поле, уварваўся ў траншэю праціўніка, знішчыў разлік станковага кулямёта і дзот, гэтым садзейнічаў наступлению палка. Загінуў 25.10.1944 г. на тэрыторыі Венгрыі. Яго імем названа сярэдняя школа ў в. Верхняя Алба.


СТРАНАКОЎ Пракоп Авяр'янавіч. Герой Савецкага Саюза (24.12.1943). Нарадзіўся 6.6.1917 г. ў в. Грачухі Жлобінскага раёна. Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў (1942), Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу (1951). У Чырвонай Арміі з 1938 г. 3 1942 г. на фронце. Камандзір артылерыйскага ўзвода лейтэнант П.А.Странакоў вызначыўся пры вызваленні Лоеўскага раёна. 12.10.1943 г. на чале групы разведчыкаў пад агнём праціўніка пераправіўся цераз Дняпро і разведаў агнявыя кропкі вората, якія былі потым знішчаны савецкай артылерыяй. 21.10.1943 г. ў баях за расшырэнне плацдарма замяніў параненага камандзіра роты, павёў байцоў у атаку і першым уварваўся ў траншэю праціўніка; паранены не пакінуў поля бою. Да 1958 г. служыў у Савецкай Арміі, маёр. Памёр 12.10.1961 г. 

Учёные – земляки

Говор Геннадий Васильевич
ГОВОР Геннадий Васильевич (23.03.1945) – уроженец города Жлобин Гомельской области (БССР). Живет и работает в городе Гомель.
Художник – портретист, пейзажист, карикатурист, оформитель художественных и публицистических изданий. Участник городских, областных, республиканских, всесоюзных, зарубежных, международных и персональных художественных выставок. Автор произведений изобразительного искусства хранящихся в музеях, картинных галереях, частных коллекциях Беларуси и многих стран мира.
Поэт – автор книг поэзии «Мае абпаленыя крылы...», «Незамглёная ўсмешка», «Мой нечаканы вершапад», «Князь-возера», «Ты мяне пацалавала», «Акунёўская бітва», «Мо і так...» и др., коллективных сборников и многочисленных публикаций в периодической печати;
Журналист – автор статей о людях, малой родине, литературе и искусстве, опубликованных в газетах и журналах Беларуси;
Член профессиональных творческих союзов: Белорусского союза художников, Союза писателей Беларуси, Международного союза писателей и журналистов, Международного союза писателей и мастеров искусств (секретарь).
Изобретатель – автор технических разработок, связанных со сбережением энергоресурсов.
Удостоен званий: «Почётный гражданин Жлобинского района»; «Почётный гражданин Новобелицкого района города Гомель»; Заслуженного мастера слова – «Боян нового времени» (Украина).
Лауреат премий: «Памяти Ивана Мележа»; «Митрофана Довнар-Запольского»; «Имени А.П. Капустина» (Беларусь); «Имени Владимира Нарбута»; «Имени Георгия Нарбута»; «Имени Н.В. Гоголя» (Украина); «Имени Ежи Гедройца» – дважды (Польша);«Бояна» (Россия).
Награждён: юбилейной медалью «20 лет Победы в ВОВ 1941-1945 г.г.»; памятной медалью «70 лет Великой Победы»; памятной медалью «Дети войны»; медалью «Ветеран Труда»; памятной медалью «ХХХ лет ликвидации Чернобыльской катострофы»; знаком отличия «Крест Святого Георгия»; памятной медалью «Т.Г. Шевченко 200 лет со дня рождения 1814-2014»; памятной медалью «300 лет М.В. Ломоносову»; юбилейным знаком «ГОО ОО СПБ: 2005-2015 За вклад в становление и развитие отделения».

Севченко Антон Никифорович
Севченко Антон Никифорович (22.02. 1903 - 26.09.1978).
Советский физик, академик Академии наук БССР (1953). Заслуженный деятель науки БССР (1967). Один из основателей белорусской школы физики.
Научные работы Севченко относятся к спектроскопии и люминесценции органических и неорганических веществ, молекулярной спектроскопии, квантовой электронике, спектроскопии полупроводников. Экспериментальные данные по люминесценции, полученные Севченко, широко использовались С. И. Вавиловым при анализе микроструктуры света. Во время войны Севченко работал над вопросами оборонной тематики, в частности он участвовал в разработке новых систем светомаскировки.
В 1952 Севченко защитил докторскую диссертацию.
В 1950 Севченко начал исследование механизмов и условий передачи энергии электронного возбуждения в органических хелатных соединениях от органического фрагмента сложного комплекса к ионам редких земель. Севченко изучал люминесценцию сложных органических молекул, в частности красителей, интересуясь в первую очередь вопросами её поляризации и природы в условиях антистоксова возбуждения. Была получена лазерная генерация на новом классе органических веществ — фталимидах.
Особый интерес представляют работы Севченко по исследованию оптических свойств порфиринов, важные для выяснения механизмов фотосинтеза. В данном направлении, развивавшемся с 1956, были получены важные сведения о механизмов фотофизических и фотохимических процессов в растворах хлорофилла и родственных ему соединений.
С 1962 значительное место в исследованиях Севченко занимали вопросы оптического исследования кристаллов полупроводников и процессов образования в них дефектов.
Награды: Орден «Знак Почёта» (1953); Орден Ленина (1961, 1971); Герой Социалистического Труда (1971).

Роговцов Василий Иванович
Василий Иванович Роговцов (04.01.1952 - 30.03.2016). Закончил Мозырский государственный педагогический институт по специальности «Белорусский язык и литература» (1973). Работал школьным учителем в Светлогорском районе Гомельской области (1973-1976). После окончания аспирантуры при Институте языкознания имени Якуба Коласа АН БССР (1976-1978) года работал в Могилевском государственном университете имени А. А. Кулешова. Три десятилетия (с 1983 по 2013) заведовал кафедрой белорусского языка.
Василий Роговцов — автор более 220 научных работ, в том числе 4 монографий, 2 словарей, около 150 статей в белорусских энциклопедических изданиях, отечественных и зарубежных научных журналах и сборниках, 70 материалов и тезисов докладов на научных конференциях в Беларуси и за ее пределами. Кроме того, Василий Иванович опубликовал 15 учебных пособий и ряд учебно-методических материалов, рецензий; подготовил 2 типовые программы (по введению в языкознание и по общему языкознанию).
Также он — автор уникального в белорусском языкознании энциклопедического справочника «Языки мира», в котором даются сведения о 400 наиболее распространенных языков мира, более 150 семей и групп языков.
Василий Роговцов останется в истории белорусской литературы как самобытный, яркий, чрезвычайно талантливый поэт. Автор шести поэтических сборников. Отдельные стихи поэта положены на музыку.
Награды: медаль Франциска Скорины (2002). Заслуженный работник образования Республики Беларусь (2014). Лауреат литературной премии имени Василия Хомченко Могилевского областного отделения общественного объединения «Союз писателей Беларуси» (2008) за сборник стихов для детей дошкольного и школьного возраста (2007).

© Жлобинская центральная районная библиотека имени Н.К.Крупской Яндекс.Метрика